Асноўныя напрамкі нашай дзейнасці:
- прадукцыя спецыяльнага прызначэння;
- прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння;
- сэрвіснае, гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне;
- кліматычныя выпрабаванні тэхнікі.
Вырабы спецыяльнага прызначэння: радыёрэлейныя станцыі, мабільныя вузлы сувязі, рухомыя пункты аўтаматызаванага кіравання лятальнымі апаратамі, перасоўныя камандныя пункты аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА, аўтаматызаваныя камандныя пункты зенітнай ракетнай брыгады, комплексы апаратуры аўтаматызацыі рухомых пунктаў кіравання асобнай радыёлакацыйнай ротай.
Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння: камплектуючыя для машынабудаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Венгрыі і Польшчы; распрацоўка і вытворчасць серыйна новых відаў і мадыфікацый электроннай і электратэхнічнай прадукцыі.
Сэрвіснае, гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне: гарантыйнае і паслягарантыйнае абслугоўванне вырабленых і пастаўленых вырабаў аўтатрактарнай тэматыкі і спецтэхнікі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі.
Кліматычныя выпрабаванні: выпрабаванне тэхнікі спецыяльнага і грамадзянскага прызначэння, што мае на ўвазе праверку высокай і нізкай тэмпературай.