История
НАША ГІСТОРЫЯ
1950 - закладзены 1-шы корпус.

1952 – загадам Міністэрства судабудаўнічай прамысловасці Саюза ССР №001293 ад 1 снежня 1952г. быў уведзены ў дзеянне "Завод №864".

1951-1954 - актыўнае развіццё, будаўніцтва новых будынкаў.

1956 - тэхнічная перапланіроўка з прычыны хуткага росту вытворчасці. Пераход у падведамнасць Міністэрства радыётэхнічнай прамысловасці.

1966 - паспяхова скончаны сумесныя Дзяржаўныя выпрабаванні сістэмы "Цэнтр-1", прынятай для забеспячэння грамадзянскай авіяцыі і ўзбраення ВПС.

1966-1967 - пачалася падрыхтоўка вытворчасці да вырабу апаратуры сістэмы "Сігнал", якая нароўні з сістэмай "Паветра" шмат у чым вызначала стабільнасць эканомікі прадпрыемства на ўсе наступныя гады.

1978 - курс на аснашчэнне механічнай вытворчасці станкамі з лічбавым праграмным кіраваннем і гнуткімі вытворчымі модулямі.

1989 г. - побач з пасёлкам "Ждановічы" пабудаваны 7-павярховы корпус прафілакторыя «Блакітны», што стала пачаткам рэальнага ўвасаблення ідэі - стварыць на заводзе замкнёны цыкл лячэння і аздараўлення работнікаў і іх дзяцей.

1990 - завод ператварыўся ў магутнае прадпрыемства саюзнага ўзроўню, асвойваюцца вельмі складаныя вырабы для патрэб абароны краіны.

1994 - спланаваныя і рэалізаваны антыкрызісныя меры з упорам на распрацоўку новых вырабаў агульнатэхнічных прызначэння ўласнымі сіламі і пошук новых заказаў, заключэнне дагавораў. Створаны аддзел маркетынгу.

У цяперашні час прадпрыемства знаходзіцца ў складзе Дзяржаўнага Ваенна-прамысловага Камітэта Рэспублікі Беларусь і ўваходзіць у склад холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Ажыццёўлены шэраг навукаёмістых праектаў у інтарэсах экономикм і Рэспублікі Беларусь, такія як: інфармацыйна-даведачныя сістэмы для пасажырскага транспарту, камплектуючыя вырабы для аўтамабіляў і аўтобусаў вытворчасці «МАЗ», кар'ерных самазвалаў "БелАЗ", аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння «МЗКЦ», трактароў «Беларус» вытворчасці «МТЗ», тралейбусаў вытворчасці «Белкамунмаш» і многае іншае.

Прадпрыемства неаднаразова ўдастойваліся урадавых узнагарод, а працоўныя дасягненні працаўнікоў былі адзначаны ордэнамі і медалямі.

На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з патрабаванне СТБ ISO 9001 і атрыманы сертыфікат адпаведнасці праектавання, вырабу і рэалізацыі вырабаў аўтатрактарнай тэматыкі.