Гісторыя

Гісторыя Адкрытага Акцыянернага Таварыства «Агат - электрамеханічны завод» пачалася з 1 снежня 1952 гады, згодна загаду Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасці Саюза ССР № 001293 "Аб частковым ўвядзеннi ў дзеянне завода № 864".

У 1950 годзе на ўскраіне Мінска былі закладзены першыя вытворчыя карпуса завода, а праз 3 гады - выраблена першая прадукцыя.

Атрымаўшы ў канцы 80-х эканамічную самастойнасць і сутыкнуўшыся з праблемай скарачэння дзяржаўных заказаў, завод выходзіць на замежны рынак. Захоўваючы сваю асноўную спецыялізацыю, ён паступова павялічвае вытворчасць грамадзянскай прадукцыі. У 1999 годзе яна складала ўжо каля паловы агульнага аб'ёму вытворчасці.

У цяперашні час прадпрыемства знаходзіцца ў складзе Дзяржаўнага Ваенна-прамысловага Камітэта Рэспублікі Беларусь і ўваходзіць у склад холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».


На працягу ўсёй гісторыі існавання прадпрыемства спецыялістамі стваралася і ўкаранялася новая тэхніка і тэхналогія на базе радыёэлектронікі, асвойваліся вопытныя ўзоры сродкаў аўтаматызацыі, якія знайшлі прымяненне ў аснашчэнні сусветнага класа мабільных аўтаматызаваных сістэм.

Прадпрыемства неаднаразова ўдастойвалася урадавых узнагарод, а працоўныя дасягненні працаўнікоў былі адзначаны ордэнамі і медалямі.
Новае пакаленне кіраўнікоў і спецыялістаў годна нясе эстафету сваіх папярэднікаў, захоўваючы і прыўмнажае добрыя традыцыі калектыву. На сённяшні дзень стратэгічнымі задачамі, якія стаяць перад кіраўніцтвам, з'яўляюцца забеспячэнне канкурэнтаздольнасці прадпрыемства па распрацоўцы і вытворчасці прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках, пастаяннае паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў пры павелічэнні росту іх даходаў, захаванне працоўных месцаў і паляпшэнне ўмоў працы.

Ажыццёўлены шэраг навукаёмістых праектаў у інтарэсах эканомікі Рэспублікі Беларусь, такія як: інфармацыйна-даведачныя сістэмы для пасажырскага транспарту, камплектуючыя вырабы для аўтамабіляў і аўтобусаў вытворчасці «МАЗ», кар'ерных самазвалаў "БелАЗ", аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння «МЗКЦ», трактараў «Беларус» вытворчасці «МТЗ», тралейбусаў вытворчасці «Белкамунмаш» і многае іншае.

На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту і якасці ў адпаведнасці з патрабаваннем СТБ ISO 9001 і атрыманы сертыфікат адпаведнасці праектавання, вырабу і рэалізацыі вырабаў аўтатрактарнай тэматыкі.